У міліцэйскай альма-матэр 23 студзеня прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод супрацоўнікаў. Першынство праводзілася ў асабістым заліку па кругавой сістэме - з пяці партый да трох перамог.
Пра склад удзельнікаў распавёў галоўны суддзя турніру - старшы выкладчык кафедры прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўкі Аляксандр Булкін:
- У спаборніцтвах прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх факультэтаў ВНУ. У асноўным гэта супрацоўнікі, якія ўваходзяць у склад зборнай каманды акадэміі і пастаянна выступаюць на Кубку міністра ўнутраных спраў.
Прызавыя месцы традыцыйна занялі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу і страявых частак. Так, золата выйграў дацэнт кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права кандыдат юрыдычных навук, дацэнт падпалкоўнік міліцыі Сяргей Лугоўскі. Серабро ў начальніка курса следча-экспертнага факультэта падпалкоўніка міліцыі Данілы Вараводскага. Бронзавым прызёрам стаў памочнік начальніка крымінальна-выканаўчага факультэта па працы з моладдзю маёр міліцыі Аляксей Ярмоленка.